Добавление комментария » Домик в пуще

Адпачывалі ў сядзібе «Домік у пушчы» з 4 па 7 траўня 2015 г. Нас было дзевяць, дзьве пары маладых ды іх бацькі, узрост — ад 32 да 78 гадоў. Усім надта спадабалася. Вялікі дзякуй гаспадарам: вельмі прыемная атмасфэра, маляўнічая тэрыторыя ды навакольле, у самой сядзібе усё зроблена з густам, усё чыстае, усе тэхнічныя прылады працуюць. У наяўнасьці: ровары, мангал, комін, лазьня, мячы, дровы і г.д., усяго не пералічыць. Да таго ж гаспадары пакінулі нам вялікую міску арэхаў, гарбату, каву… А на прыканцы яшчэ й падаравалі слоік мёду з уласнага пчальніка. Усім раю. Адна-адзіная просьба: зрабіце, калі ласка, беларускую моўную вэрсію на сайце ды электронную скрыню на беларускім дамене, гэта ўсё ж пытаньне іміджу краіны.

Отзыв полезен?